У Баранавічах ратавальнікі дасталі сабаку з калодзежа. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС.
У МНС патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што па 7-м завулку Розы Люксембург у водаправодны калодзеж праваліўся сабака.
Ратавальнікі, выкарыстоўваючы драбіны, спусціліся ў калодзеж глыбінёй каля 3 м і дасталі сабаку на паверхню.