У Гомельскай вобласці ратавальнікі за мінулыя суткі прыходзілі на дапамогу аўтамабілю хуткай медыцынскай дапамогі і школьнаму аўтобусу, якія захраслі ў снезе, паведамляе БелТА.
Так, 27 студзеня ў 15:39 паступіў сігнал аб тым, што аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі заграз у снезе ў садовым таварыстве «Імклівы» паблізу в. Старыя Дзятлавічы Гомельскага раёна. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, адбуксіравалі аўтамабіль.
Увечары таго ж дня ў Карме ў снежнай пастцы аказаўся школьны аўтобус. Выбрацца з яе дапамаглі ратавальнікі.