Top.Mail.Ru

Ратавальнікі ліквідавалі наступствы моцнага ветру ў рэгіёнах Беларусі

Ратавальнікі ліквідавалі наступствы моцнага ветру ў рэгіёнах Беларусі. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.



Паводле аператыўных даных, падраздзяленні МНС больш за 60 разоў выязджалі для распілоўвання і ўборкі паваленых дрэў у Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай абласцях і Мінску. У выніку непагоды пашкоджаны 8 легкавых аўтамабіляў: 3 — у Мінску (2 аўтамабілі ў выніку падзення аддзелкі фасада жылога дома, 1 аўтамабіль у выніку падзення дрэва), 1 — у Брэсцкай вобласці, 4 — у Гродзенскай вобласці.

У Брэсцкай вобласці і Мінску ратавальнікі аказвалі дапамогу па зняцці пашкоджаных элементаў канструкцый будынкаў і збудаванняў.

Паводле аператыўнай інфармацыі, пацярпелых няма. Падраздзяленні МНС прадаўжаюць маніторынг абстаноўкі і знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці да рэагавання.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, складаныя ўмовы надвор’я могуць захавацца 27 красавіка, таму МНС рэкамендуе сачыць за актуальнымі зводкамі надвор’я і выконваць меры бяспекі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю