У сталіцы паспяхова ліквідавалі наступствы непагадзі, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Минск-Новости».
Нагадаем, моцная залева абрынулася на сталіцу 15 ліпеня з 13:20 да 18:00. З-за гэтага ў Мінску аказаліся падтопленымі 17 участкаў дарог, 4 прыватныя жылыя дамы, падвалы 1 шматкватэрнага жылога дома і 3 адміністрацыйныя будынкі. Таксама было зафіксавана 3 выпадкі падзення дрэў.


Усяго ратавальнікі 13 разоў аказвалі дапамогу гараджанам і арганізацыям. Абышлося без пацярпелых.


