Top.Mail.Ru

Ратавальнікі ліквідавалі наступствы непагоды ў некалькіх абласцях Беларусі

Наступствы моцнага ветру ліквідавалі ў некалькіх абласцях Беларусі, паведамілі БелТА ў МНС.


З прычыны праходжання навальнічнага фронту і ўзмацнення ветру парывамі да 18 м/с падраздзяленні МНС 13 разоў выязджалі для распілоўкі і прыбірання паваленых дрэў. У абласным цэнтры паваленым дрэвам пашкоджана агароджа школы, а ў Слонімскім раёне паваленае дрэва пашкодзіла легкавы аўтамабіль.

У Брэсцкай вобласці зафіксаваны чатыры факты падзення дрэў на праезную частку (два выпадкі ў Баранавіцкім раёне, па адным — у Ганцавіцкім і Камянецкім). Работнікі МНС аказвалі дапамогу ў распілоўцы і прыбіранні паваленых дрэў.

У Віцебску ратавальнікі выязджалі адзін раз для распілоўкі і прыбірання аварыйнага дрэва.

Паводле аператыўнай інфармацыі, пацярпелых няма. Ратавальнікі прадаўжаюць маніторынг абстаноўкі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю