Супрацоўнікі МНС ліквідуюць наступствы непагадзі, якая абрынулася на некалькі рэгіёнаў краіны. Паводле аператыўных звестак, навальнічны фронт з парывамі ветру да 22 м/с закрануў тры населеныя пункты — адзін у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці, а таксама па адным у Мінскім і Дзяржынскім раёнах Мінскай вобласці.
Зафіксавана 52 выпадкі падзення дрэў:
- 14 — у Брэсцкай вобласці,
- 4 — у Гродзенскай,
- 34 — у Мінскай.
Ратавальнікі вядуць работы па распілоўцы і ўборцы паваленых дрэў, а таксама аказваюць дапамогу насельніцтву.