Top.Mail.Ru
140

Ратавальнікі ў Мінскай вобласці за ноч 25 разоў выязджалі для ратавання машын са снежнага палону

МНС Мінскай вобласці за ноч 25 разоў выязджалі для выратавання машын са снежнага палону. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама. 


Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася вадзіцелям у Салігорскім, Барысаўскім, Дзяржынскім, Нясвіжскім, Стаўбцоўскім, Капыльскім, Бярэзінскім, Любанскім, Валожынскім, Чэрвеньскім, Уздзенскім раёнах. 

Ратавальнікі выязджалі для буксіроўкі пяці аўтобусаў, 12 разоў — для буксіроўкі легкавых аўтамабіляў, чатырох грузавікоў і чатырох машын хуткай дапамогі.

У рэгіёне ўзмоцнены рэжым работы дзяжурна-дыспетчарскіх службаў. Устаноўлены строгі кантроль за функцыянаваннем аб’ектаў жыццезабеспячэння для аператыўнай ліквідацыі любых аварыйных сітуацый.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю