Ратавальнікі нагадалі пра фактары небяспекі пры тумане. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.
18 верасня ў ранішнія гадзіны ў асобных раёнах рэспублікі чакаецца туман. Пры такім надвор’і магчымыя зніжэнне бачнасці, цяжкасць руху транспарту, павелічэнне верагоднасці дарожна-транспартных здарэнняў.