Ратавальнікі папярэдзілі аб фактарах небяспекі пры навальніцах, паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.
Паводле даных Белгідрамета, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, пры якіх магчымы парывы ветру да 14 м/с.
Сярод фактараў небяспекі — пашкоджанне або абрыў ліній сувязі і электраперадачы, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах. Захоўваецца рызыка ўзнікнення лясных пажараў, а таксама ўзгаранняў у жылых і вытворчых будынках.
У ведамстве нагадваюць выконваць меры бяспекі.