Ратавальнікі папярэдзілі аб фактарах небяспекі пры навальніцах, паведамляе БелТА са спасылкай на МНС.
Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, 17 жніўня ў асобных раёнах рэспублікі чакаюцца навальніцы.
Сярод фактараў небяспекі — пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадачы, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах. Таксама пры навальніцах магчыма ўзнікненне прыродных пажараў, узгаранняў у жылых і вытворчых будынках, гібель людзей на вадзе пры купанні.
У ведамстве нагадалі аб неабходнасці прытрымлівацца правіл бяспекі.