Top.Mail.Ru

Ратавальнікі папярэдзілі аб магчымых небяспеках у спякоту

У МНС папярэдзілі пра фактары небяспекі ў спякоту, паведамляе БелТА са спасылкай на выратавальнае ведамства.

22 чэрвеня ў асобных раёнах рэспублікі чакаюцца навальніцы, у дзённыя гадзіны месцамі па паўднёвым усходзе максімальная тэмпература паветра дасягне 30 градусаў. Высокая тэмпература можа прывесці да адключэння электраэнергіі з-за перагрэву трансфарматарнага абсталявання, пашкоджання або абрыву ліній сувязі і электраперадачы, дэфармацыі асфальтавага пакрыцця і павелічэння колькасці ДТЗ, аварый на чыгуначным транспарце з-за дэфармацыі рэек, узнікнення лясных пажараў, а таксама ўзгарання у жылых і вытворчых будынках. 

Узрастае і рызыка павелічэння колькасці выпадкаў інфекцыйных і паразітарных захворванняў, абвастрэння сардэчна-сасудзістых хвароб. Высокая верагоднасць цеплавых удараў, гібелі людзей на вадзе пры купанні.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю