Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне на тэрыторыі спартыўна-аздараўленчага лагера ў Полацкім раёне, паведамляе БелТА.
Увечары 23 ліпеня паступіла інфармацыя аб задымленні ў лазні, размешчанай на тэрыторыі дзіцячага лагера ў в. Азіна. Па прыбыцці падраздзяленняў МНС з-пад даху цаглянага аднапавярховага будынка ішоў дым. На момант узнікнення ўзгарання ў лазні нікога не было, пацярпелых няма.
Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы пажару працавалі пяць адзінак тэхнікі МНС.