Top.Mail.Ru

Ратавальнікі прынялі ўдзел ва ўрачыста-жалобных мерапрыемствах з нагоды 80-годдзя Вялікай Перамогі

Каля манумента Перамогі ратавальнікі на чале з міністрам па надзвычайных сітуацыях Вадзімам Сіняўскім ушанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны. Пасля ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак адбылося ўзнагароджанне супрацоўнікаў МНС ведамаснымі ўзнагародамі.

У мітынгу прынялі ўдзел кіраўніцтва і работнікі міністэрства, кіраўнікі тэрытарыяльных падраздзяленняў і цэнтральнага падпарадкавання, курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, а таксама навучэнцы ваенна-патрыятычных клубаў ведамства, Беларускай маладзёжнай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.

— Мы не маем права забыцца ні пра трагічныя дні вайны, ні пра пераможныя дні Вялікага Мая 1945-га, — адзначыў міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім СІНЯЎСКІ. — Мы не маем права не выхаваць у нашым пакаленні, не абудзіць ген адказнасці за Вялікую Перамогу, за вынікі той вайны. Нас спрабуюць схіліць да няпраўды аб вайне, да хлусні аб тым, хто па-сапраўднаму з’яўляецца пераможцам. Мы не можам не ўспамінаць аб загінулых героях. Мы не можам не ўспамінаць аб тых салдатах-пераможцах, якія тут, у горадзе Мінску, на плошчы Перамогі ўрачыста маршыравалі, калі былі жывыя, і ўскладалі кветкі ля манумента Перамогі. Мы не можам з вамі не ўспамінаць пра кіраўніцтва Савецкага Саюза, пра маршалаў-пераможцаў, генералаў, якія загінулі, камандуючы франтамі. Мы не маем права забыцца і аб працоўным подзвігу савецкага народа, які каваў Перамогу ў тыле, аб тых ахвярах, якія панёс беларускі народ, аб нашых з вамі земляках-партызанах, якія не пакарыліся, змагаліся і прыйшлі да Перамогі«. 

Напярэдадні Дня Перамогі міністр уручыў ратавальнікам узнагароды, у ліку якіх юбілейны медаль «80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў».

У Музеі пажарнай і аварыйна-ратавальнай справы адкрылася экспазіцыя аб героях-пажарных, якія не толькі змагаліся з агнём у гады Вялікай Айчыннай вайны, але і здзяйснялі подзвігі. Экспазіцыя музея ўключае асабістыя рэчы, дакументы і ўзнагароды дзевяці ратавальнікаў-пажарных, якія былі ўдастоены вышэйшай узнагароды — Зоркі Героя Савецкага Саюза. 

З першых хвілін вайны падраздзяленні пажарнай аховы прыгранічных раёнаў Беларусі пачалі барацьбу з пажарамі. Ужыванне варожай авіяцыяй запальных і фугасных бомб пры нанясенні ўдараў па ваенных аб’ектах, чыгуначных вузлах і населеных пунктах прывяло да ўзнікнення масавых ачагоў узгарання. Пажарныя не толькі тушылі пажары, але і дапамагалі эвакуіраваць людзей, абсталяванне, аднымі з апошніх пакідалі акупаваныя гарады.

Фота прэс-службы МНС

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю