Top.Mail.Ru

Ратавальнікі шукаюць 20 зніклых турыстаў пасля магутнага вывяржэння вулкана Дукона ў Інданезіі

Інданезійскія ратавальнікі праводзяць аперацыю па пошуку 20 турыстаў, якія апынуліся ў раёне вывяржэння вулкана Дукона. Аб гэтым паведамляе БелТА.


Вывяржэнне адбылося раніцай 8 мая на востраве Хальмахера ў правінцыі Паўночнае Малуку. Па даных вулканалагічнага агенцтва краіны, слуп попелу падняўся на вышыню да 10 км, што стала адным з самых магутных выкідаў за апошні час.

Для пошукавай аперацыі накіраваны дзясяткі ратавальнікаў і супрацоўнікаў паліцыі. Сярод турыстаў, якія апынуліся ў небяспечнай зоне, дзевяць грамадзян Сінгапура, астатнія — жыхары Інданезіі.

На фоне актыўнасці вулкана ўлады рэкамендавалі жыхарам і турыстам не набліжацца да кратара бліжэй чым на 4 км. Акрамя таго, спецыялісты папярэдзілі аб пагрозе гразевых патокаў, якія могуць утварыцца ў выпадку моцных дажджоў у раёне вулкана.

Вулкан Дукона размешчаны на стыку Ціхаакіянскай і Аўстралійскай літасферных пліт.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю