Ратавальнікі ўстараняюць наступствы непагадзі ў Мінску і Мінскай вобласці, паведамляе МНС.
Па аператыўных звестках, 29 ліпеня з 22:00 да 23:00 з-за моцных дажджоў у Мінску падтапіла 40 участкаў дарог. Ратавальнікі адпампоўвалі ваду з залітых памяшканняў, а таксама буксіравалі машыны, якія захраснулі. Былі выпадкі спынення грамадскага транспарту.
З-за парываў ветру ў Мінскай вобласці пацярпелі адзін населены пункт і садовае таварыства ў Мінскім раёне. Пашкоджаны дахі ў 17 дамоў у аграгарадку Калодзішчы. Таксама ўпалі 1773 дрэвы, з-за чаго пацярпелі 10 машын — 9 у Калодзішчах і 1 у Вілейцы.
Працавала камісія па НС. У Калодзішчах закрывалі дарогі па вуліцах Караткевіча і Шпітальнай на агульнай даўжыні каля 700 метраў, а таксама ў садовым таварыстве «Трактар».
З-за пашкоджання ліній электраперадачы без святла засталіся каля 600 прыватных дамоў у Калодзішчах. Аварыйныя брыгады хутка ўхілілі адключэнні. Таксама з-за падзення дрэў пашкоджаны газаправод дыяметрам 57 мм — адзін дом застаўся без газу. У Маладзечне затоплены адзін прыватны дом, ратавальнікі адпампоўваюць ваду. Работы па ўборцы дрэў працягваюцца.
Па апошніх звестках, пацярпелых няма.