Top.Mail.Ru
285

Ратавальнікі вынеслі мужчыну з пажару на вул. Чырваназорнай у Мінску

У жылым доме на вул. Чырваназорнай адбыўся пажар. Пацярпелы мужчына ў бальніцы, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



Узгаранне адбылося ў адной з кватэр на трэцім паверсе. Гаспадар жылля знаходзіўся ў ачагу пажару, але выбрацца не мог — быў без прытомнасці. Ратавальнікі вынеслі мужчыну на вуліцу і перадалі ўрачам для экстраннай шпіталізацыі.

Прычыну здарэння высвятляюць супрацоўнікі МНС.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю