Top.Mail.Ru

Ратавальнікі знайшлі пенсіянера, які заблукаў у лесе Пухавіцкага раёна

Ратавальнікі знайшлі пенсіянера, які згубіўся ў лесе ў Пухавіцкім раёне. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.


7 чэрвеня на нумар 112 паступіў званок ад жонкі пажылога мужчыны. Пенсіянер заблукаў у лясным масіве паблізу вёскі Пескі. На пошукі неадкладна выехалі ратавальнікі, у тым ліку спецыялісты рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР».

Праз чатыры гадзіны пры абследаванні прызначанага квадрата пошукаў пенсіянера знайшлі работнікі МНС. Ратавальнікі на квадрацыкле вывезлі мужчыну з лесу. У медыцынскай дапамозе выратаваны не меў патрэбы.

У пошукава-выратавальнай аперацыі былі задзейнічаны 16 ратавальнікаў, сабака і 7 адзінак тэхнікі МНС.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю