Top.Mail.Ru

Разам сабраліся даследчыкі Віцебшчыны

У Віцебску 20 лістапада завяршае работу навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край». Заснавальнікі — Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Віцебскі абласны краязнаўчы музей.

— Мы праводзім канферэнцыю дванаццаты год запар, — расказвае загадчык аддзела краязнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Ларыса Іванаўна Рагачова. — Сёлета яна прысвечана 175-годзю з дня нараджэння гісторыка, краязнаўцы і археолага Аляксея Парфёнавіча Сапунова. Каля ста вучоных, краязнаўцаў, музейшчыкаў, архівістаў не толькі з Віцебска, але і з усёй краіны прымаюць удзел у «Віцебскім краі» сёлета. У рамках канферэнцыі прэзентавана выстаўка Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі «Жыццё і дзейнасць архівіста, гісторыка і краязнаўцы Аляксея Сапунова». Прайшоў і круглы стол «Ад „Віцебскай даўніны“ да сучаснага краязнаўства». Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук прэзентавала выстаўку мініяцюрных кніг і экслібрысаў са сваіх калекцый. Несумненны акцэнт у дакладах удзельнікаў канферэнцыі зроблены на гісторыі Віцебшчыны, на лёсах яе ўраджэнцаў.

Па традыцыі па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік дакладаў, выступленняў «Віцебскі край». Такое выданне папоўніць бібліятэку віцебсказнаўчай гістарычнай памяці. 

Мікола Берлеж 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю