Top.Mail.Ru

Разнастайнасць афарбовак і формаў. Калекцыі лілейнікаў пакажуць у Батанічным садзе

У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі 16 і 17 ліпеня пройдуць сустрэчы з куратарам калекцыі лілейнікаў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Батанічны сад. 


Калекцыя лілейнікаў налічвае 135 таксонаў, сярод якіх 5 прыродных відаў і 130 сартоў. «Тут прадстаўлены рэтрасарты замежнай селекцыі, сучасныя сарты XXI стагоддзя, а таксама дасягненні айчынных селекцыянераў. Разнастайнасць калекцыі дазваляе ўбачыць лілейнікі практычна ўсіх існуючых садовых груп, якія адрозніваюцца афарбоўкай, формай, памерам кветак і тэрмінамі цвіцення», — расказалі ў Батанічным садзе. 

Удзельнікаў чакае займальны аповед пра гісторыю стварэння і развіцця калекцыі, знаёмства з асаблівасцямі розных відаў і сартоў, практычныя рэкамендацыі па пасадцы, доглядзе і вырошчванні лілейнікаў і магчымасць зрабіць прыгожыя фатаграфіі сярод квітнеючых раслін.

Сустрэчы пройдуць 16 і 17 ліпеня ў 16:00. Іх працягласць складзе каля 50 хвілін. Папярэдні запіс не патрабуецца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю