З якім праблемамі сутыкаюцца рэгіянальныя спартыўныя школы і як сёння развіваецца іх інфраструктура, расказаў генеральны сакратар Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» Уладзімір Вярцелка.
«Футбол — самы масавы від спорту ў нашай краіне. Ва ўсіх раённых цэнтрах налічваецца каля 150 спартыўных школ, у якіх займаюцца больш за 24 тыс. чалавек», — сказаў Уладзімір Вярцелка.
На яго думку, такая вялікая сетка патрабуе сістэмнай падтрымкі. АБФФ на працягу многіх гадоў працуе з рэгіянальнымі школамі і разумее, якія праблемы ёсць у дзіцячым спорце. У рамках дабрачыннага праекта «ЭРА» яны плануюць падтрымаць пэўныя кірункі.
«У нас ёсць разуменне, дзе не хапае інвентару, дзе неабходна абнавіць футбольныя пляцоўкі. Гэта наша зона адказнасці. Разам з рэгіянальнымі федэрацыямі мы пастараемся даць неабходную інфармацыю, каб праект атрымаўся эфектыўным, а не быў звязаны проста са святочным адкрыццём аб’ектаў», — адзначыў Уладзімір Вярцелка.
«З кампаніяй Betera мы ўжо даўнія партнёры, таму сённяшняя дабрачынная „ЭРА“ — эвалюцыя нашых узаемаадносін», — падсумаваў ён.