Top.Mail.Ru
106

Развітанне з Уладзімірам Карызнам пройдзе 7 сакавіка ў Доме літаратара

Развітанне з народным паэтам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, адным з аўтараў Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Карызнам адбудзецца ў 10:30 у Доме літаратара. Аб гэтым расказаў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Пазнякоў, паведамляе БелТА. 


«Развітанне будзе заўтра ў 10:30 у Доме літаратара», — сказаў ён.

У 1961 годзе Уладзімір Карызна скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І.Леніна. Дэбютаваў вершам у 1956 годзе (газета «Чырвоная змена»). Выдаў некалькі паэтычных зборнікаў для дзяцей, таксама працаваў у жанры дарожных нататак. Ён вядомы і як паэт-песеннік, на вершы якога напісана больш за 200 кампазіцый. Сярод песень на словы Карызны «Беларусь мая сінявокая», «Люблю цябе, Белая Русь», «Азёры дабрыні» і іншыя.

У снежні 2024 года Прэзідэнтам быў падпісаны ўказ, згодна з якім удастоены дзяржузнагарод і ганаровых званняў 39 прадстаўнікоў розных сфер і прафесій. Сярод іх — Уладзімір Карызна. Яму было прысвоена званне народнага паэта Беларусі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю