Тэрыторыя прыцягнення для турыстаў
Урад удзяляе прыярытэтную ўвагу развіццю турыстычнага патэнцыялу Нарачанскага рэгіёна, разглядаючы тэрыторыю як адзін з ключавых пунктаў росту ўнутранага і ўязнога турызму. З гэтай мэтай распрацаваны і зацверджаны Комплекс мерапрыемстваў па развіцці Нарачанскага краю на 2026–2030 гады.
Дакумент ахоплівае шырокі спектр кірункаў і ўключае ў сябе інфармацыйныя і падзейныя мерапрыемствы, меры па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы санаторна-курортных устаноў, стварэнне сучаснай турыстычнай інфраструктуры, а таксама развіццё Нацыянальнага парку «Нарачанскі».
Цяпер на тэрыторыі Нарачанскага краю ўжо рэалізуюцца некалькі інвестыцыйных праектаў на базе санаторыяў «Сосны», «Прыазёрны» і «Спадарожнік». Плануецца ўзвядзенне спецыялізаваных аб’ектаў па размяшчэнні турыстаў (дом рыбалова, дамы гасцінічнага тыпу), а таксама новых аб’ектаў грамадскага харчавання.
Асобная ўвага ўдзелена развіццю аб’ектаў гандлю і грамадскага харчавання ў межах прыбярэжных палос водных аб’ектаў.
Адно з ключавых пытанняў парадку дня — транспартныя зносіны. Для забеспячэння камфортнага і бяспечнага доступу да існуючых і перспектыўных турысцка-спартыўных аб’ектаў (уздоўж дарог і ў раёне возера Нарач) прапрацоўваецца пытанне рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі Мінск—Нарач, каб хутка дабірацца да курортнай зоны.
Акрамя інфраструктурных праектаў, вядзецца актыўная работа па паляпшэнні турыстычнай інфраструктуры самога пасёлка Нарач і папулярызацыі адзінага брэнда Нарачанскага краю як унутры краіны, так і для замежных гасцей.
Паводле прэс-службы ўрада