Top.Mail.Ru

Развіццё шматбаковага ваеннага супрацоўніцтва краін СНД абмеркавалі ў Мінску

Развіццё шматбаковага ваеннага супрацоўніцтва абмеркавалі на пасяджэнні Камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) у Мінску, перадае БелТА.



24 верасня ў Мінску адбылося чарговае пасяджэнне Камітэта начальнікаў штабоў узброеных сіл дзяржаў-удзельніц СНД. У рабоце камітэта прынялі ўдзел дэлегацыі генеральных штабоў узброеных сіл Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. 

Бакі прааналізавалі ваенна-палітычную абстаноўку ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне і на граніцах Садружнасці, ацанілі сучасныя выклікі і пагрозы бяспекі. У кантэксце міжнароднай абстаноўкі асаблівая ўвага ўдзялялася пытанням рэгіянальнай стабільнасці і нацыянальнай бяспекі, далейшаму развіццю ўзаемадзеяння ў галіне абароны і ваеннага супрацоўніцтва. 

Таксама кіраўнікі генеральных штабоў разгледзелі вынікі рэалізацыі канцэпцыі ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД да 2025 года. Пры абмеркаванні пытання адзначана, што сумесная дзейнасць у фармаце Савета міністраў абароны дзяржаў — удзельніц СНД адказвала нацыянальным інтарэсам і сумесным прыярытэтам дзяржаў Садружнасці і накіроўвалася на дасягненне новага ўзроўню ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы. 

1.jpg 

Удзельнікі пасяджэння разгледзелі вынікі і вызначылі перспектывы развіцця аб’яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны з улікам 30-гадовай практыкі яе функцыянавання. Былі падведзены вынікі сумеснага вучэння з баявой стральбой войскаў (сіл) аб’яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны дзяржаў — удзельніц СНД «Баявая садружнасць — 2025», праведзенага ў Казахстане. Акрамя таго, бакі абагульнілі вопыт развіцця супрацоўніцтва ў рамках аб’яднанай сістэмы кантролю і ацэнкі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абстаноўкі і вызначылі напрамкі далейшага развіцця яе нацыянальных сегментаў. 

Начальнікі генеральных штабоў падтрымалі падыходы па ўкараненні вопыту вядзення баявых дзеянняў у сучасных умовах у практыку аператыўнай і баявой падрыхтоўкі войскаў. Удзельнікі мерапрыемства адобрылі прапановы па далейшым развіцці сумеснай ваенна-тэарэтычнай дзейнасці аўтарскага калектыву абаронных ведамстваў дзяржаў СНД у галіне даследавання праблем ваеннага супрацоўніцтва і бяспекі. 

1.jpg  

Па выніках пасяджэння былі падпісаны рашэнні, накіраваныя на далейшае развіццё сістэмы шматбаковага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы з улікам нацыянальных і агульных інтарэсаў.

«Вынікі пасяджэння яшчэ раз пацвярджаюць запатрабаванасць нашага фармату ваеннага супрацоўніцтва для ўмацавання ўзаемадзеяння узброеных сіл і падтрымання стабільнасці на тэрыторыі Садружнасці», — падкрэсліў начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь Павел Муравейка.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю