Top.Mail.Ru

Развіваюцца літаратурныя стасункі з Якуціяй

Ураджэнцы Беларусі традыцыйна звязаны з такім багатым, бяскрайнім рэгіёнам Расійскай Федэрацыі, як Рэспубліка Саха (Якуція). У свой час ураджэнец Міншчыны Эдуард Пякарскі прыўнёс шмат адкрыццяў у вывучэнне мовы якуцкага народа, даследчык з’яўляецца адным з аўтараў «Слоўніка якуцкай мовы». З паўночным краем звязаны лёс Алеся Гаруна, аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры ў XX стагоддзі. У Якуціі жыў і працаваў вядомы паэт і празаік Іван Ласкоў. 


Саюз пісьменнікаў Беларусі павіншаваў са стагадовым юбілеем якуцкі літаратурна-мастацкі часопіс «Чалбон». На старонках гэтага выдання ў розныя перыяды ў перакладзе на якуцкую мову друкаваліся творы народных песняроў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. 

Таксама ў Якуцк адпраўлены падзячныя пісьмы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы якуцкаму літаратуразнаўцу і паэту-празаіку Вользе Пашкевіч, паэтам-перакладчыкам Варвары Белалюбскай-Аркук, Рыме Крыловай, Мікалаю Курылаву, якія ўзялі ўдзел у стварэнні праекта збірання і выдання кнігі Янкі Купалы «Беларускім паэтам» на мовах народаў свету». Дзякуючы ім неўміручы, легендарны верш загучаў на юкагірскай, эвенскай і якуцкай мовах. А Вольга Пашкевіч апошнім часам выступіла ў навуковым перыядычным друку і на канферэнцыях з некалькімі артыкуламі, прысвечанымі параўнальнаму агляду творчасці беларускіх і якуцкіх пісьменнікаў. 

Мікола Берлеж

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю