Пра гэта заявіла днямі намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць.
Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства ўзяла ўдзел у абмеркаванні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці на 2026–2030 гады. Сустрэча прайшла на пляцоўцы Лідскага райвыканкама, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.
У цэнтры ўвагі — пошук новых пунктаў росту, раскрыццё ўнікальнага патэнцыялу кожнага раёна і фарміраванне стратэгіі, здольнай ператварыць лакальныя ініцыятывы ў драйверы нацыянальнага развіцця.
— Рэгіянальныя праграмныя дакументы — гэта інструменты, якія павінны дапамагаць кожнаму раёну развіваць сваю спецыялізацыю, знайсці сваю «фішку» і ператварыць яе ў канкурэнтную перавагу, — падкрэсліла Марыя Мажынская.
У якасці прыкладу намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства прывяла аграрны сектар Гродзеншчыны.
— Гродзенская «малочка» — айчынны брэнд, таму а дзін з перспектыўных кірункаў — маштабаванне вытворчасці на аснове кааперацыі і паглыбленай перапрацоўкі мясцовай сыравіны, — адзначыла Марыя Мажынская.
Асобная ўвага была аддадзена магчымасцям, якія адкрыліся дзякуючы будаўніцтву БелАЭС. На думку намесніка міністра, гэта стварае спрыяльнае асяроддзе для развіцця энергаёмістых вытворчасцяў у машынабудаванні, дрэваапрацоўцы, хімічным комплексе.
— Турызм — яшчэ адзін стратэгічны вектар. Прынёманскі край валодае ўнікальнымі прыроднымі рэсурсамі і багатай гісторыка-культурнай спадчынай. Правільная інвестыцыйная стратэгія ў турызме дасць мультыплікатыўны эфект: яна выведзе на якасна новы ўзровень развіцця не толькі сферу адпачынку, але і ўвесь сэрвісны сектар эканомікі рэгіёна, — акцэнтавала намеснік міністра.
У завяршэнне візіту Марыя Мажынская прыняла ўдзел у пасяджэнні Воранаўскага райвыканкама, дзе падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе і ацанілі гатоўнасць адукацыйных устаноў да новага навучальнага года.