Намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская на пасяджэнні пастаяннай Міжведамаснай камісіі патлумачыла як гэты трэнд адбіўся на кожным з нас.
Намеснік міністра эканомікі Марыя Мажынская на пасяджэнні пастаяннай Міжведамаснай камісіі патлумачыла як гэты трэнд адбіўся на кожным з нас.
Развіццё лічбавай інфраструктуры: больш за палову грамадзян забяспечаны высакахуткасным доступам у Інтэрнэт. У лічбу пераведзена звыш 160 адміністрацыйных працэдур, у праактыўным фармаце рэалізавана 16 электронных паслуг і сэрвісаў.
Рост мабільнасці беларусаў: мы сталі больш падарожнічаць па краіне. Колькасць арганізаваных турыстаў-беларусаў летась перавысіла 2,2 мільёна чалавек – амаль у 2 разы больш, чым у 2021 годзе. Звыш мільёна гасцей з-за мяжы наведалі нашу краіну ў 2025-м, а экспарт турыстычных паслуг за мінулы год перавысіў 1,1 мільярд долараў.
У бягучым пяцігоддзі трэба будзе істотна нарасціць дасягнутыя паказчыкі за кошт сістэмнага ўмацавання турыстычнага патэнцыялу рэгіёнаў.