Top.Mail.Ru

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва ў Беларусі ў студзені-красавіку выраслі на 10,8%

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за 4 месяцы 2025-га склалі 110,8 % да аналагічнага ўзроўню мінулага года.


Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Паводле Белстата, у агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 64,9 %, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву) — 22,3 %, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход, — 7,5 %, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 5,3 %.

Дарэчы, рэальныя наяўныя грашовыя даходы прадстаўлены за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю