Top.Mail.Ru

Рэальныя заробкі ў Беларусі працягваюць расці

Кашалькі набіраюць вагу

У нашай краіне захоўваецца высокі рост рэальных заробкаў. Аб гэтым гаворыцца ў макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).

У ліпені 2026 года рэальная заработная плата павялічылася на 9,1 % у гадавым выражэнні пасля росту на 9 % у чэрвені. У бюджэтным сектары рост аплаты працы працягвае апярэджваць сярэдні паказчык па эканоміцы: паводле ацэнкі ЕАБР, ён склаў 10,5 % у гадавым выражэнні пасля 11,8 % на месяц раней.

З 1 верасня павысілася базавая стаўка для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый. 

«Гэта будзе садзейнічаць захаванню высокай дынамікі заработных плат і падтрымае спажывецкую актыўнасць», — адзначылі ў ЕАБР.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю