Top.Mail.Ru
217

Рэдкі грыб «чорная лісічка» знойдзены ў лясах Мінскага раёна

Жыхары Мінскага раёна зрабілі ўнікальнае адкрыццё падчас прагулкі па лесе каля Калодзішчаў — ім трапіўся вельмі рэдкі грыб вароначнік ражкападобны, вядомы таксама як «чорная лісічка», паведамляе «Минская Праўда».



Асаблівасці грыба

Гэты від афіцыйна ахоўваецца і ўнесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. У адрозненне ад звыклай усім лісічкі, «чорная лісічка» вызначаецца цёмным, амаль чорным колерам і характэрнай лейкападобнай формай.

Фота знаходкі было апублікавана на форуме «Калодзішчы інфа» ў Telegram.

Чырвоная кніга папоўнілася новымі відамі

У сакавіку 2025 года ў Беларусі абнавілі спіс рэдкіх і ахоўных раслін, у які цяпер уваходзіць і вароначнік ражкападобны — «чорная лісічка».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю