Top.Mail.Ru

Рэестр вытворцаў кармоў і кармавых дабавак для сельгасжывёл з’явіцца ў Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 красавіка падпісаў указ № 124 «Аб рэестры вытворцаў кармоў і кармавых дабавак». Аб гэтым паведамляе БелТА. 


У адпаведнасці з дакументам, рэестр будзе сфарміраваны Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання.

З 1 студзеня 2027 года суб’екты, якія вырабляюць кармы і (або) кармавыя дабаўкі для сельскагаспадарчых жывёл у мэтах іх рэалізацыі, павінны быць уключаны ў рэестр. Дзейнасць вытворцаў, якія не ўключаны ў яго, будзе лічыцца незаконнай.

Указ накіраваны на ўдасканаленне сферы вытворчасці кармоў і кармавых дабавак, што дасць магчымасць павысіць прадукцыйнасць жывёл, забяспечыўшы іх збалансаванымі і поўнарацыённымі кармамі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю