Рэгіянальнае ўзаемадзеянне ўносіць значны ўклад ва ўмацаванне стратэгічнага партнёрства дзвюх краін. Аб гэтым заявіў на пленарным пасяджэнні ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана ў Мінску намеснік Прэм’ер-міністра Юрый Шулейка, перадае БелТА.
«Мы высока цэнім дасягнуты ўзровень беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва, які з’яўляецца дастойным прыкладам узаемнай павагі, дружбы, даверу і падтрымкі. Узбекістан для нас надзейны сябар і правераны часам партнёр. У аснове дасягнутага ўзроўню ўзаемадзеяння — традыцыйна даверны, змястоўны дыялог на вышэйшым узроўні», — адзначыў Юрый Шулейка.
Ён падкрэсліў, што курс, зададзены лідарамі дзяржаў, вызначае доўгатэрміновыя арыенціры ўзаемнага супрацоўніцтва.
«За мінулыя 10 гадоў аб’ём узаемнага гандлю таварамі вырас больш як у 13 разоў», — падкрэсліў Юрый Шулейка.