Top.Mail.Ru

Рэгіёны Беларусі і Кыргызстана вызначылі кірункі супрацоўніцтва на форуме ў Мінску

Пакет дакументаў падпісаны на палях Першага форуму рэгіёнаў Беларусі і Кыргызстана, перадае БелТА.



Заключана пагадненне паміж Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам і Апаратам паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі ў Нарынскай вобласці аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльнай сферах. З беларускага боку подпіс пад дакументам паставіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, з кыргызскага — паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі ў Нарынскай вобласці Нурбек Сатараў.

Намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Рафаловіч і паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі ў Джалал-Абадскай вобласці Цілек Тэкебаеў падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні паміж Брэсцкім аблвыканкамам і Апаратам паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі ў Джалал-Абадскай вобласці.

Таксама падпісаны план мерапрыемстваў на 2027-2028 гады па рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкай і Баткенскай вобласцю, план мерапрыемстваў (дарожная карта) развіцця супрацоўніцтва паміж Віцебскім аблвыканкамам і Апаратам паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі ў Ісык-Кульскай вобласці ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і гуманітарнай сферах на 2027-2029 гады, план мерапрыемстваў па пашырэнні гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва паміж мэрыяй горада Бішкек і Мінскім гарвыканкамам на 2027-2028 гады.

Заключаны мемарандум аб устанаўленні пабрацімскіх адносін паміж Гомелем і горадам Ош. Падпісана дарожная карта па развіцці супрацоўніцтва Магілёва і горада Нарына ў эканоміцы, гандлі, культуры, адукацыі, турызме на 2027-2029 гады.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю