Top.Mail.Ru
192

Рэканструкцыю электрасетак завяршылі ў Салтанаўцы Жлобінскага раёна

У Салтанаўцы Жлобінскага раёна завершана рэканструкцыя электрычных сетак 0,4-10 кВ, паведамілі БелТА ў «Гомельэнерга».



Аб’ект рэалізаваны па праграме «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021-2025 гады і забяспечвае тэхнічную магчымасць для бытавых спажыўцоў выкарыстоўваць электраэнергію для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы.

Падчас рэканструкцыі ўстаноўлены новыя трансфарматарныя падстанцыі з аўтаматычным кіраваннем, што дазволіла замяніць састарэлае абсталяванне і значна павялічыць магутнасць. «Цалкам рэканструяваныя лініі электраперадачы 0,4 кВ, праведзена замена голага провада на сучасны ізаляваны на ўчастках агульнай працягласцю больш за 11 км. Таксама пабудаваны новы ўчастак лініі 10 кВ для падключэння абноўленых магутнасцяў», — расказалі ў «Гомельэнерга».

Паводле інфармацыі спецыялістаў, на падстанцыях устаноўлены новыя трансфарматары, якія забяспечваюць раўнамернае размеркаванне нагрузкі. Для вулічнага асвятлення ўжытыя энергаэфектыўныя святлодыёдныя свяцільні з сістэмай дыстанцыйнага кіравання і ўліку.

«Асаблівая ўвага нададзена сістэме маніторынгу і кіравання. На аб’екце ўкаранёна аўтаматызаваная сістэма камерцыйнага ўліку электраэнергіі з устаноўкай балансных лічыльнікаў на кожнай лініі для дакладнага кантролю страт», — адзначылі ў «Гомельэнерга». А дзякуючы тэлеметрыі дыспетчар у рэальным часе можа адсочваць стан абсталявання, уключаючы становішча дзвярэй падстанцый і работу аўтаматычных выключальнікаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю