Беларуская цэментная галіна ў ліпені максімальна выкарыстала магутнасці і забяспечыла рэкордныя паказчыкі па вытворчасці.
Беларуская цэментная галіна ў ліпені максімальна выкарыстала магутнасці і забяспечыла рэкордныя паказчыкі па вытворчасці.
На фоне развіцця эканомікі і росту інвестыцыйнай актыўнасці ў Беларусі імкліва павялічваюцца аб’ёмы і тэмпы будаўніцтва, ствараючы беспрэцэдэнтны попыт на цэмент. У адказ на рэзкі рост спажывання ўнутры краіны цэментныя заводы холдынга «Беларуская цэментная кампанія» аператыўна нарошчваюць вытворчасць, каб не толькі забяспечыць унутраны рынак, але і выканаць абавязацельствы па кантрактах з расійскімі партнёрамі, заключаных яшчэ ў канцы мінулага года.
Як паведамілі ў кіруючай кампаніі холдынга «Беларуская цэментная кампанія», у ліпені ўсе заводы, якія ўваходзяць у яго склад, дасягнулі значных паказчыкаў вытворчасці. Так, аб’ём выпуску цэменту ў ААТ "Беларускі цэментны завод" у ліпені склаў 241,3 тыс. т — гэта рэкордны паказчык для прадпрыемства за ўсю гісторыю яго работы. ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» вырабіла 171,2 тыс. т цэменту — максімальны аб’ём за апошнія 10 гадоў.
Яшчэ адзін цэментны завод, ААТ «Крычаўцэментнашыфер», 25 ліпеня зафіксаваў выпуск 17-мільённай тоны цэменту з моманту пуску новай тэхналагічнай лініі па вытворчасці цэменту сухім спосабам. Лінія працуе з 2013 года, на ёй устаноўлена сучаснае абсталяванне, якое дазваляе атрымліваць прадукцыю высокай якасці.
Каб забяспечыць высокія тэмпы выпуску прадукцыі, цэментавыя заводы працуюць з максімальным выкарыстаннем магутнасцяў і нават перавышаюць намінальныя магчымасці сваіх вытворчасцяў, эфектыўна выкарыстоўваючы дадатковыя рэзервы, адзначылі ў холдынгу. У чэрвені-ліпені загрузка вытворчых магутнасцяў ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» складала 131,7 %. Паказчык ААТ «Беларускі цэментны завод» па выніках ліпеня — 135,3 %.
У холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» адзначылі, што рост прадукцыйнасці, дасягненне рэкордных вынікаў забяспечаны дзякуючы зладжанай рабоце калектываў, прафесійнаму падыходу, прыняццю граматных кіраўніцкіх рашэнняў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці вытворчасці.