У Беларусі за студзень — лістапад 2025 года рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, работ, паслуг склала 8,4 %, рэнтабельнасць продажаў — 6,9 %. Такія звесткі прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт, паведаміла БелТА.
Дэбіторская запазычанасць на 1 снежня 2025 года склала Br100,8 млрд, у тым ліку пратэрмінаваная — Br11,4 млрд, або 11,3 % ад агульнага аб’ёму дэбіторскай запазычанасці.
Крэдыторская запазычанасць на 1 снежня 2025 года склала Br120 млрд, у тым ліку пратэрмінаваная — Br12,4 млрд, або 10,3 % ад агульнага аб’ёму крэдыторскай запазычанасці.