Top.Mail.Ru
708

Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену пройдзе ў Беларусі 31 студзеня

Рэпетыцыя цэнтралізаванага экзамену пройдзе ў Беларусі 31 студзеня. Пра гэта БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў.




Рэгістрацыя на іспыты стартуе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі 12 снежня, а працягнецца па 17 снежня ўключна. Удзельнічаць у рэпетыцыі ЦЭ будуць усе выпускнікі 11-х класаў, якія ў 2026 годзе будуць здаваць цэнтралізаваны экзамен.

«РЦЭ дапаможа зразумець, як будзе праходзіць экзамен (ад рассаджвання да запаўнення бланкаў), ацаніць свой узровень ведаў па выбраным прадмеце, а таксама навучыцца правільна размяркоўваць час на экзамене», — адзначылі ў РІКВ.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю