Top.Mail.Ru

Рэпетыцыйнае тэсціраванне — у бібліятэцы

З гэтага года рэпетыцыйнае тэсціраванне можна прайсці не толькі ў ВНУ, але і ў звычайных бібліятэках.

Першае такое РТ было прызначана на суботу, 17 кастрычніка. Будучыя абітурыенты будуць правяраць свае веды па рускай мове. У праекце, які назвалі «Ідзём у бібліятэку разам з РІКВ» задзейнічаны 14 сталічных устаноў — ад цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы да дзіцячых бібліятэк. Сярод іх — нотна-музычная, бібліятэкі імя Якуба Коласа, Францішка Багушэвіча, Льва Талстога, Уладзіміра Маякоўскага і іншыя. 


Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на РТ у Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы і на свае вочы ўбачылі, як маладыя людзі здаюць экзамен у новых умовах.

Лізавета ГОЛАД, фота аўтара.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю