Рэспубліканская інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Беларусь адзіная» стартуе 26 жніўня, паведаміў журналістам старшыня праўлення РДГА «Беларускае таварыства «Веды» Вадзім Гігін, перадае БелТА.
Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні праўлення аб’яднання.
«Рэспубліканская інфармацыйна-асветніцкая акцыя „Беларусь адзіная“ стартуе на наступным тыдні, 26 жніўня. Мы будзем казаць пра стратэгію будучыні. Гэта значыць тэматыка гэтай акцыі „Беларусь — стратэгія будучыні“. Які вобраз будучыні? Як мы бачым Беларусь? Якія мэты стаяць у ходзе пяцігодкі якасці. Гэта ўсё будзе прадметам нашага абмеркавання», — распавёў Вадзім Гігін.
Традыцыйна акцыя пройдзе па ўсёй краіне. «Мы яе праводзім напярэдадні 17 верасня — Дня народнага адзінства», — адзначыў Вадзім Гігін.

Будзе дапоўнена
Фота Мікалая Пятрова