Маштабнае спартыўна-маладзёжнае свята, якое дало афіцыйны старт Рэспубліканскай універсіядзе і Рэспубліканскай спартакіядзе каледжаў 2026/27 навучальнага года, праходзіць 19 верасня на пляцоўцы каля сталічнага Палаца спорту, перадае БелТА.
Свята аб’яднала тысячы студэнтаў з 31 ВНУ і навучэнцаў каледжаў з усёй краіны — аматараў актыўнага ладу жыцця — і прайшло ў рамках урачыстага закрыцця летняга музычна-турыстычнага сезона «Гасцінная сталіца». Мерапрыемства пачалося з ушанавання чэмпіёнаў і прызёраў Рэспубліканскай універсіяды і спартакіяды 2025/2026 навучальнага года. Узнагароджанне праводзілася ў пяці групах.

Абсалютным чэмпіёнам Універсіяды мінулага года стаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры. Прызавыя месцы ў першай групе занялі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (трэцяе месца) і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (другое месца), пераможца — Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

Узнагародзілі пераможцаў намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч, намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая, першы намеснік міністра спорту Аляксандр Дараховіч, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі і старшыня Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту, заслужаны майстар спорту Беларусі, алімпійскі чэмпіён Аляксандр Багдановіч.

Афіцыйны старт спаборніцтваў адбыўся пасля запальвання сімвалічнага агню. Права вынесці і запаліць факел было даверана выбітным маладым атлетам Ксеніі Бранфілавай і Абубакару Хаслаханаву.
Адначасова на трох пляцоўках сталіцы стартавалі спаборніцтвы па скейтбордынгу, стрытболе, ролер-спорце, BMX і драганботах, а таксама масавы забег на дыстанцыю 3 км «На старт, моладзь!».
Удзел у святочным забегу разам з моладдзю прыняла намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч. «Выдатна, што моладзь бегла з поўнай аддачай ад пачатку да канца: ніхто не зрэзаў дыстанцыю, ніхто не хітраваў. Вельмі прыемна было бегчы плячом да пляча з усімі, знаходзіцца ў самай сярэдзіне гэтай хвалі. Спорт — гэта выклік, спорт — гэта аб’яднанне і самарэалізацыя. Усё, што неабходна для развіцця моцнай асобы, можна знайсці ў спорце. Пры гэтым зусім няважна, якую мэту ставіць перад сабой кожны — падтрымліваць цела ў тонусе або штурмаваць вышэйшыя п’едэсталы. Галоўнае — быць разам», — падкрэсліла Наталля Пяткевіч.

Эстафету віншаванняў падтрымала Кацярына Пятруцкая. «Наша моладзь найлепшая — здаровая, моцная, упэўненая ў сабе, гатовая ўпартай працай даказваць свае поспехі ў спорце, прафесіі і вучобе. Хлопцы і дзяўчаты сёння зноў гэта пацвердзілі. Калі мы адзіныя — мы непераможныя. Тут прадстаўлены ВНУ і каледжы літаральна з усіх куткоў краіны, на трыбунах сабраліся каля 5 тыс. гледачоў, а на старт забегу выйшлі прыкладна 1,5 тыс. маладых людзей. Беларуская моладзь яшчэ раз паказала, наколькі яна спартыўная і згуртаваная», — падкрэсліла намеснік міністра.

Пераможцам святочнага масавага забегу стаў трэцякурснік Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Уладзіслаў Аўрэйцовіч, які фінішаваў першым. «Вельмі цікавы, дынамічны і па-сапраўднаму масавы старт. Спаборнічаць бок аб бок са студэнтамі з усёй краіны — каласальны зарад бадзёрасці. Я шэсць гадоў займаюся лёгкай атлетыкай, да гэтага дзесяць гадоў аддаў плаванню, таму вопыт дапамог. Ды і выдатнае сонечнае надвор’е ў Мінску сёння згуляла нам на руку», — падзяліўся ўражаннямі лідар забегу.
Пра ключавыя навацыі сезона распавёў Аляксандр Дараховіч.
«Мы праводзім універсіяду і спартакіяду ў абноўленым, сучасным фармаце, ідучы насустрач інтарэсам самой моладзі. У праграму ўпершыню ўключаны актуальныя моладзевыя дысцыпліны: BMX, скейтбордынг, ролер-спорт, баскетбол 3×3 (стрытбол). Ужо трэці год запар велізарнай папулярнасцю карыстаюцца гонкі на лодках класа „цмок“ (драганботах). Спорт загартоўвае характар, вучыць суладнай працы ў камандзе і аператыўнаму вырашэнню складаных задач. Чым больш маладых людзей далучаецца да фізкультуры, тым здаравейшая наша нацыя. Мы бачым, якімі велізарнымі і дружнымі дэлегацыямі прыехалі падтрымаць свае каманды ўніверсітэты і каледжы з усёй Беларусі. А падтрымка трыбун заўсёды адкрывае другое дыханне», — звярнуў увагу Аляксандр Дараховіч.
«Сёння выдатны дзень — адкрыццё новага сезона і ўзнагароджанне пераможцаў папярэдняга. Студэнцкі спорт у Беларусі аб’ядноўвае сапраўдную эліту, і прыемна бачыць, што кіраўнікі міністэрстваў і ВНУ асабіста ўдзельнічаюць у заездах на драганботах, паказваючы моладзі правільны прыклад здаровага ладу жыцця. У нашай краіне створаны цудоўныя ўмовы для заняткаў фізічнай культурай на любым узроўні — ад масавага студэнцкага да спорту вышэйшых дасягненняў. У моладзі ёсць усе магчымасці трэніравацца на найлепшых арэнах і ставіць новыя рэкорды», — падкрэсліў старшыня Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту Аляксандр Багдановіч.
Сваімі эмоцыямі падзяліліся і ўдзельнікі спаборніцтваў. Другакурснік Акадэміі МУС Іван Паддубны прадставіў сваю ВНУ ў гонках на драганботах. «Для нас гэта пакуль новы, але вельмі захапляльны занятак. Да старту правялі літаральна дзве трэніроўкі, якія зладзілі на вадзе, але настрой выключна пераможны, — распавёў ён. — Я з дзяцінства ў спорце — пяць гадоў займаўся веславаннем, цяпер чацвёрты год гуляю ў хакей. На пляцоўцы ля Палаца спорту пануе надзвычайная энергетыка: мора ўсмешак, маса моладзі з ВНУ і каледжаў з усёй краіны».
Капітан жаночай зборнай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі па стрытболе, чацвёртакурсніца Вікторыя Мароз адзначыла высокі ўзровень канкурэнцыі: «Я ў баскетболе ўжо дзевяць гадоў. Стрытбол фармату 3×3 — асаблівая дынаміка і тактыка. Трэніравацца ўнутры роднага калектыву — гэта адно, але калі выходзіш на корт супраць незнаёмых моцных студэнцкіх каманд з усёй краіны, бачыш іх стыль гульні — гэта дае велізарную матывацыю развівацца далей».
Свята ля Палаца спорту працягваецца: для гасцей і ўдзельнікаў арганізаваны інтэрактыўныя лакацыі, майстар-класы ад спартыўных федэрацый і танцавальныя батлы. Завершыцца мерапрыемства ўрачыстай цырымоніяй узнагароджання пераможцаў і маштабнай канцэртнай праграмай з удзелам вядомых беларускіх артыстаў.

Для ўдзельнікаў падрыхтавана насычаная праграма: ушаноўванне чэмпіёнаў і прызёраў Рэспубліканскай універсіяды і Спартакіяды 2025/26 навучальнага года, урачысты парад каманд і запальванне агню спаборніцтваў, а таксама масавы забег на дыстанцыі 3 км «На старт, моладзь!». Адначасова на трох пляцоўках сталіцы стартавалі спаборніцтвы па скейтбордынгу, стрытболе, ролер-спорце, BMX і драганботах. Таксама для ўсіх жадаючых падрыхтаваны майстар-класы ад спартыўных федэрацый і танцавальныя батлы.

Удзел у святочным забегу разам з моладдзю прыняла намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч. «Здорава, што моладзь бегла з поўнай аддачай ад пачатку да канца: ніхто не зразаў дыстанцыю, ніхто не мухляваў. Вельмі прыемна было бегчы поплеч з усімі, знаходзіцца ў самой сярэдзіне гэтай хвалі. Спорт — гэта выклік, спорт — гэта аб’яднанне і самарэалізацыя. Усё, што неабходна для развіцця моцнай асобы, можна ўвасобіць у спорце. Пры гэтым зусім няважна, якую мэту ставіць перад сабой кожны — падтрымліваць цела ў тонусе або штурмаваць вышэйшыя п’едэсталы. Галоўнае — быць разам», — падкрэсліла Наталля Пяткевіч.