Top.Mail.Ru
311

Рэспубліканскі «Апошні званок» пройдзе ў Гомелі 23 мая

У Гомелі 23 мая пройдзе рэспубліканскае свята «Апошні званок». 


Аб гэтым, адказваючы на ​​пытанне БелТА, паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

«Рэспубліканскі „Апошні званок“ адбудзецца ў Гомелі. Сёлета горад аб’яўлены маладзёжнай сталіцай, таму традыцыйна менавіта маладзёжная сталіца прымае гэта рэспубліканскае свята. Яно адбудзецца 23 мая. Збяруцца хлопцы з усіх абласцей нашай краіны», — расказаў Андрэй Іванец.

Удзельнікаў чакае насычаная не толькі культурная, але і гістарычная праграма. «Гэты год азнаменаваны 80-годдзем Вялікай Перамогі. Дзеці будуць мець магчымасць наведаць у тым ліку і памятныя гістарычныя мясціны для захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Перамозе. Удзельнікаў свята будзе каля 3 тыс. Традыцыйна збіраюцца лепшыя з найлепшых выпускнікоў, якія з’яўляюцца пераможцамі разнастайных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, інтэлектуальных, спартыўных, творчых мерапрыемстваў, актывісты грамадскага руху БРСМ і іншых грамадскіх арганізацый», — дадаў міністр.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю