Top.Mail.Ru
219

Рэспубліканскі прафсаюзны турзлёт сабраў больш за 750 удзельнікаў з усёй краіны


Адкрыццё маштабнага спартыўнага мерапрыемства адбылося ўчора ў Стаўбцоўскім раёне. Па традыцыі яго арганізатарам выступае Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Гэта адзін з найбуйнейшых прафсаюзных турзлётаў у гісторыі. Упершыню ўдзел у ім бяруць не толькі прадстаўнікі галіновых прафесійных саюзаў, але рэгіянальных аб’яднанняў і непасрэдна нацыянальнага прафцэнтра. Агульная колькасць удзельнікаў — каля 750 чалавек.

Як адзначыў падчас адкрыцця мерапрыемства старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Юрый Сянько, рэспубліканскаму турзлёту папярэднічалі галіновыя і рэгіянальныя спаборніцтвы.

— Было вельмі няпроста абраць лепшых з вялікай колькасці жадаючых праславіць свае калектывы і галіны. Гэта быў цэлы конкурс за тое, каб трапіць у фінал і паказаць не проста фізічныя даныя, але і сяброўства, яднанне, сваю галіну і лепшыя дасягненні нашай краіны, — адзначыў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрый Сянько.

Лідэр нацыянальнага прафцэнтра падкрэсліў, што XI прафсаюзны турыстычны злёт праходзіць у год 80-годдзя Вялікай Перамогі і ўсе свае дасягненні як у спартыўных і творчых спаборніцтвах у гэты дзень, так і ў штодзённай працы мы аддаём у гонар тых людзей, якія абаранялі свабоду і незалежнасць нашай краіны.

  • На працягу 3 дзён удзельнікі будуць спаборнічаць у 12 спартыўных відах і конкурсах. Сярод якіх, напрыклад, пляжны валейбол, спартыўнае арыентаванне, турыстычная эстафета, стральба з лука, фігурнае ваджэнне веласіпеда і нават сап-борд. Кожнае з выпрабаванняў няпросты, і трэба адзначыць, што ў складзе каманд выключна аматары, у якіх няма спецыяльнай падрыхтоўкі ні па адным заяўленым відзе. Таксама ўдзельнікі прадставяць творчыя візітоўкі і музычныя нумары і запросяць калег на свой турыстычны фестываль ежы.

У цэлым правядзенне такіх мерапрыемстваў, безумоўна, аб’ядноўвае людзей, гуртуе прафсаюзны рух. Камандны дух, які ўмацоўваецца падчас турыстычнага злёту, узаемападтрымка, без якой не абыходзіцца ніводнае выпрабаванне, так ці інакш пераносяцца ў паўсядзённую працу, а атрыманы зарад энергіі спрыяе здзяйсненню новых працоўных дасягненняў.

Па выніках трохдзённага марафону будуць вызначаны пераможцы ў кожным спаборніцтве. Усяго падрыхтавана звыш 27 узнагарод і прызоў.

Неабходна адзначыць, што правядзенне фізкультурна-аздараўленчых, спартыўна-масавых і культурных мерапрыемстваў — важная частка работы прафсаюзаў па папулярызацыі і фарміраванні здаровага ладу жыцця, умацаванні карпаратыўнай культуры, падтрымцы ўдзелу працоўных у грамадскім жыцці. І гэта праца не абмяжоўваецца арганізацыяй і правядзеннем спартакіяд і турзлётаў. Працягваецца работа па ўнясенні ў пагадненні розных узроўняў, калдагаворы палажэнняў, якія падтрымліваюць работнікаў, што вядуць актыўны і здаровы лад жыцця. Гэта, напрыклад, матэрыяльная падтрымка, дапамога ў набыцці абанементаў у спартыўныя залы, басейны, у арганізацыі памяшканняў для заняткаў спортам на прадпрыемствах, адпачынак і аздараўленне сем’яў з дзецьмі і інш.

Алена КРАВЕЦ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю