Top.Mail.Ru

Рэспубліканскі штаб для аналізу мерапрыемстваў Года добраўпарадкавання будзе створаны ў Беларусі

Рэспубліканскі штаб для аналізу мерапрыемстваў рэспубліканскага плана Года добраўпарадкавання будзе створаны ў Беларусі. Аб гэтым расказала начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Жалязнова, паведамляе БелТА.


Паводле слоў Таццяны Жалязновай, Мінпрыроды будзе акумуляваць усю інфармацыю, якая будзе ісці ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў рэспубліканскага плана па правядзенні Года добраўпарадкавання, абагульняць і накіроўваць яе ў Савет Міністраў для разгляду і аналізу. «Пры Савеце Міністраў у адпаведнасці з указам падрыхтаваны праект пастановы, які будзе зацвярджаць непасрэдна рэспубліканскі план Года добраўпарадкавання. Таксама ён прадугледжвае стварэнне рэспубліканскага штаба пры Савеце Міністраў, куды ўвойдуць службовыя асобы зацікаўленых рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання», — расказала яна.

Інфармацыя, якую будзе збіраць Мінпрыроды штоквартальна аб ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў плана, будзе паступаць у тым ліку і ў рэспубліканскі штаб, аналізавацца. «Магчыма, спатрэбяцца карэкціроўкі некаторых паказчыкаў, магчыма, будзе штосьці дадаткова ўводзіцца для рэалізацыі больш маштабных мэт», — сказала начальнік упраўлення.

Таксама праектам пастановы прадугледжваецца шырокае асвятленне ходу рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў. «Будзе адбывацца асвятленне не толькі самога ходу рэалізацыі, што мы выканалі, што не выканалі, колькі пасаджана, убрана і да таго падобнае. Інфармацыйнае забеспячэнне будзе накіравана на тое, каб прыцягнуць больш шырокія колы насельніцтва ў гэту работу. Гэта і суботнікі, і правядзенне разнастайных акцый. Такім чынам усім зацікаўленым грамадзянам будзе дадзена магчымасць паўдзельнічаць», — рэзюмавала Таццяна Жалязнова.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю