Top.Mail.Ru

Рэйсавы аўтобус урэзаўся ў дрэва ў Светлагорскім раёне, пацярпела пасажырка

У Светлагорскім раёне рэйсавы аўтобус з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва, паведамілі БелТА ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася 21 лістапада на аўтадарозе Н5007 Прасвет — Горкі — Карані. Паводле папярэдніх звестак, 64-гадовы кіроўца рэйсавага аўтобуса МАЗ не справіўся з кіраваннем. У ДТЗ пацярпела 77-гадовая жанчына-пасажыр, з траўмамі яе даставілі ў бальніцу. 

Яшчэ адно ДТЗ з пацярпелым адбылося 22 лістапада ў Добрушскім раёне. 24-гадовы кіроўца-бяспраўнік на аўтамабілі «Аўдзі» на 30-м км аўтадарогі М10 граніца РФ — Гомель — Кобрын не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. Малады чалавек не быў прышпілены рамянём бяспекі. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыю. 

ДАІ нагадвае: пры кіраванні транспартам кіроўцам варта выбіраць хуткасць руху, зыходзячы са стану дарожнага пакрыцця і ўмоў надвор’я. Кіроўцам і ўсім пасажырам неабходна прышпільвацца рамянём бяспекі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю