Рэйсы будуць выконвацца па аўторках на шырокафюзеляжным Airbus A330-200.
«Вылет з Мінска — у 00.50, прыбыццё ў аэрапорт Матала — у 12.40. Вылет з аэрапорта Матала — у 14.40, прыбыццё ў Мінск — у 22.10. Указаны мясцовы час для аэрапортаў. Сам пералёт займае 9,5-10 гадзін», — расказалі ў «Белавія».
Як адзначылі ў прэс-службе, гэты напрамак актуальны як для аматараў актыўных падарожжаў, так і адпачынку без спешкі. Шры-Ланку выбіраюць за сафары, сёрфінг, магчымасць рэлаксу сярод пальмаў.