Top.Mail.Ru
242

Рэйсы з Мінска ў Дубай адмяняюцца на фоне сітуацыі ў Іране і Ізраілі

Рэйсы з Мінска ў Дубай адмяняюцца на фоне сітуацыі ў Іране і Ізраілі, паведамляе Нацыянальны аэрапорт Мінск.



Згодна з анлайн-табло паветранай гавані, рэйс авіякампаніі FlyDubai з Дубая, які павінен быў прыбыць у беларускую сталіцу сёння ў 23.30, адменены. Таксама адменены рэйсы той жа авіякампаніі на 14 чэрвеня: з Мінска ў Дубай з вылетам у 00.30 і 13.30 і з Дубая ў Мінск з прылётам у беларускую сталіцу ў 12.30 і 23.30. 

Як паведамляе ТАСС, больш за 10 самалётаў сёння вымушана селі ў Баку пасля ўдараў Ізраіля па Іране, у тым ліку самалёт авіякампаніі FlyDubai, які здзяйсняў рэйс Мінск — Дубай. «На фоне абмежаванняў на палёты ў паветранай прасторы Ірана, Ірака і Ізраіля ў Міжнародны аэрапорт Гейдар Аліеў паступілі запыты ад шэрагу авіякампаній з мэтай забеспячэння бяспечнага працягу палётаў. Міжнародны аэрапорт Гейдар Аліеў забяспечыў прыём гэтых рэйсаў у поўнай адпаведнасці з прынцыпамі бяспекі пасажыраў, камфорту і аператыўнай лагістычнай каардынацыі», — праінфармавалі ў прэс-службе Бакінскага аэрапорта.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю