Больш за 120 чалавек здадуць цэнтралізаваны экзамен па дзяржаўных мовах у рэзервовы дзень. Аб гэтым БелТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Дзмітрый Міронаў.
«Усяго цэнтралізаваны экзамен па рускай і беларускай мовах у рэзервовы дзень сёння напіша 121 чалавек. Для здачы рускай мовы зарэгістраваўся 101 чалавек, для здачы беларускай мовы — 20», — праінфармаваў Дзмітрый Міронаў.
Таксама сёння пішуць тэсты і 165 удзельнікаў цэнтралізаванага тэсціравання: 149 чалавек здадуць рускую мову, 16 — беларускую.