Top.Mail.Ru

Рэзідэнты СЭЗ «Гроднаінвест» прыцягнулі больш за 85 мільёнаў долараў замежных інвестыцый у 2024 годзе

Летась для фінансавання інвестыцыйных праектаў рэзідэнтамі СЭЗ «Гроднаінвест» прыцягнута 86,4 мільёна долараў ЗША замежных інвестыцый, з якіх 99,8% — прамыя замежныя інвестыцыі, паведамілі ў адміністрацыі СЭЗ.


Па структуры інвестыцый тут растлумачылі, што звыш 95% іх аб’ёму прыпадае на Расійскую Федэрацыю (77,6%), Польшчу (12,5%) і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (5,5%).

Асноўнымі галінамі, у якія накіроўваліся інвестыцыі, сталі хімічная прамысловасць, металаапрацоўка, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўка і вытворчасць мэблі.

— Аб’ём прамых замежных інвестыцый, якія паступілі на чыстай аснове, у 2024 годзе склаў 77,1 мільёна долараў. Тэмп росту прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове склаў 102,9%, а ў абсалютным значэнні прырост да ўзроўню 2023 года склаў 2,2 мільёна долараў, — дадалі ў СЭЗ.

Дарэчы, больш за 90% прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове прыцягнута рэзідэнтамі СЭЗ «Гроднаінвест», якія рэалізоўваюць інвестыцыйныя праекты ў Смаргонскім раёне, а рэзідэнты СЭЗ, размешчаныя ў горадзе Гродна і Гродзенскім раёне, прыцягнулі больш як 
7 мільёнаў долараў замежных інвестыцый.

Таксама варта адзначыць, што рэзідэнтамі СЭЗ «Гроднаінвест» на працягу 2024 года забяспечана фарміраванне звыш 95% абласнога паказчыка па прамых замежных інвестыцыях на чыстай аснове.

У тэму 

Рэзідэнты СЭЗ «Гроднаінвест» стварылі звыш 300 новых працоўных месцаў

За 2024 год рэзідэнтамі СЭЗ «Гроднаінвест» на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы прынята 308 чалавек, з якіх 148 чалавек — на прадпрыемствы Гродна. Сярэдняспісачная колькасць работнікаў склала 18,4 тысячы чалавек. Найбольшая сярэдняспісачная колькасць работнікаў на прадпрыемствах у Гродне (8,8 тысячы чалавек) і Смаргонскім раёне (2,1 тысячы чалавек).

Сярод галін прамысловасці найбольшая колькасць чалавек занята ў сферы вытворчасці вырабаў з дрэва і паперы (3,4 тысячы чалавек), а таксама ў лёгкай прамысловасці (3,1 тысячы чалавек).

У 2024 годзе сярэднямесячная заработная плата работнікаў прадпрыемстваў — рэзідэнтаў СЭЗ «Гроднаінвест» павялічылася на 19 %. Найбольшы прырост забяспечаны на прадпрыемствах сферы лагістыкі (69 % да ўзроўню 2023 года), будаўніцтва (29 %) і вытворчасці вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры (26 %).

У разрэзе галін найбольшая сярэднямесячная заработная плата склалася ў работнікаў, занятых у сферы лагістыкі (3,4 тысячы рублёў), агратэхнічным сектары (2,9 тысячы рублёў) і ў вытворчасці гатовых металічных вырабаў (2,7 тысячы рублёў), а па раёнах размяшчэння прадпрыемстваў — у работнікаў рэзідэнтаў СЭЗ «Гроднаінвест», размешчаных у Гродзенскім (3,5 тысячы рублёў), Свіслацкім (3,2 тысячы рублёў) і Смаргонскім (2,7 тысячы рублёў) раёнах.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю