У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі чакаюцца моцныя ліўні, днём у асобных раёнах магчымы град. Вецер ноччу прагназуецца пераменных напрамкаў 3-8 м/с, днём паўночна-заходні 5-10 м/с, пры навальніцах — з парывамі да 14 м/с, месцамі — шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с, у асобных раёнах — да 24 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 16-22 градусы цяпла, па паўднёвым усходзе — да плюс 24. Днём будзе ад плюс 21 градуса па паўночным захадзе да плюс 35 па паўднёвым усходзе. У дзённы час на паўднёвым захадзе краіны чакаецца рэзкае змяненне ўмоў надвор’я, страшэнная спёка спадзе: тэмпература паветра складзе 22-27 градусаў.