Top.Mail.Ru

РІКВ апрабоўвае выдачу электроннага сертыфіката вынікаў ЦЭ і ЦТ на базе трох універсітэтаў

У Беларусі апрабоўваюць выдачу электроннага сертыфіката вынікаў ЦЭ і ЦТ на базе трох універсітэтаў. Аб гэтым расказаў БелТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Дзмітрый Міронаў.


Важным крокам у лічбавізацыі прыёмнай кампаніі стала інтэграцыя інфармацыйнай сістэмы РІКВ — адзінай базы даных выпускнікоў, якія здалі ЦТ і ЦЭ, з сістэмай папярэдняй рэгістрацыі і электроннай чаргі. Гэта так званыя электронныя сэртыфікаты. «У пілотным праекце, які ўпершыню рэалізуецца ў бягучым годзе, удзельнічаюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і БНТУ», — расказаў Дзмітрый Міронаў.

Паводле яго слоў, укараненне электроннага сертыфіката — першыя крокі да поўнай лічбавізацыі сістэмы «Лічбавы абітурыент».

Да пачатку прыёмнай кампаніі 2026 года РІКВ будзе рэалізавана магчымасць прагляду і запампоўкі электронных сертыфікатаў непасрэдна з сістэмы «Электронная чарга для падачы дакументаў пры паступленні ў ВНУ». Усе сертыфікаты завераць электронным лічбавым подпісам.

Па выніках апрабацыі выкарыстання электронных сертыфікатаў ЦЭ і ЦТ будзе ажыццёўлены поўны пераход на лічбавыя сертыфікаты.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю