Top.Mail.Ru

РІКВ расказаў, як будуць выглядаць СМС з вынікамі ЦЭ

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў просіць абітурыентаў звяртаць увагу на СМС аб выніках ЦЭ, паведамляе БелТА.

«Нашы абітурыенты знаходзяцца практычна ля фінішу. Засталося няшмат-дачакацца вынікаў. Мы хочам даць адзін спакойны савет, як нічога не пераблытаць. Калі атрымаеце СМС з вынікам, звярніце ўвагу на нумар адпраўніка. Афіцыйнае паведамленне ад РІКВ прыходзіць ад адрасата rikc.by. і ў ім няма спасылак — толькі прадмет, бал і нумар бланка», — гаворыцца ў паведамленні ўстановы.

Калі трапіцца паведамленне, якое выглядае падобна, але прыйшло з незнаёмага нумара або са спасылкай, РІКВ рэкамендуе проста не пераходзіць па спасылцы.

Раней паведамлялася, што аўтаматычнае СМС з вынікамі прыйдзе кожнаму ўдзельніку цэнтралізаванага экзамену на нумар мабільнага тэлефона, які быў паказаны пры рэгістрацыі на ЦЭ. Гэты сэрвіс бясплатны.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю